Беларускіх студэнтаў будуць пазбаўляць стыпендый за пропускі заняткаў

16/10/2020 - 09:32

Беларускіх студэнтаў будуць пазбаўляць стыпендый за пропускі заняткаў без паважных прычын. Гэта вынікае з сумеснай пастановы Мінфіна і Мінадукацыі (№ 247/36 ад 21 верасня 2020-га), якая ў пятніцу была апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі. Ёй уносяцца змены ў такую ж пастанову ад 22 верасня 2011-га. Калі студэнт на працягу месяца, "які папярэднічае месяцу выплаты стыпендый", прапусціць 10 гадзін навучальных заняткаў і не абгрунтуе сваю адсутнасць, яго пазбавяць стыпендыі на месяц. І станоўчых адзнак будзе недастаткова.

pravo.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі