Беларускі спецназ будзе імітаваць дзеянні ўмоўнага праціўніка

29/01/2019 - 15:27

29 студзеня ў беларускім войску, у адпаведнасці з загадам міністра абароны, пачалася праверка боегатоўнасці. З запасу прызавуць каля 1400 чалавек.

Як інфармуе "Беларусь сегодня", комплекснай праверкай баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці злучэнняў і вайсковых частак кіруе начальнік Генштабу, першы намеснік міністра абароны Алег Белаконеў. Будуць задзейнічаныя органы вайсковага кіравання, танкавыя і механізаваныя часткі, спецназ. Адзначаецца, што "для стварэння абстаноўкі, блізкай да рэальнай, дзеянні ўмоўнага праціўніка будуць імітаваць падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі