Ягор Сідараў
Беларускі хакеіст Ягор Сідараў прызнаны гульцом тыдня ў WHL (Юніёрскай Заходняй хакейнай лізе). Нападаючы набраў 8(5+3) ачкоў у трох апошніх гульнях.
Сідараву 19 гадоў. Ён выступае за канадскі клуб "Саскатун", які лідыруе ў WHL. У гэтым сезоне ў 48 матчах беларус закінуў 41 шайбу (летась было 40) і зрабіў 27 выніковых перадач, паказчык карыснасці "+14".
Летась Ягор Сідараў быў абраны "Анахаймам" на драфце НХЛ пад агульным 85-м нумарам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут