Беларускі хакеіст за 19 секунд закінуў больш, чым за апошнія 60 гульняў (відэа)

30/10/2016 - 18:39

Беларускі хакеіст за 19 секунд закінуў больш, чым за апошнія 60 гульняў, калі вызначыўся толькі аднойчы, піша "Прессбол". Ілля Шынкевіч закінуў 2 шайбы ў матчы мінскага "Дынама" з "Віцязем", які быў прайграны з лікам 6:9.

Шынкевічу 27 гадоў. У складзе "Дынама" ён выступаў у 2013-2015 гадах, пасля некалькі месяцаў гуляў за... "Віцязь". І зноў вярнуўся ў Мінск. Яго кантракт з мінскім "Дынама" дзейнічае да красавіка наступнага года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі