Беларускі хакеіст Ягор Шаранговіч абнавіў асабісты рэкорд у НХЛ

03/01/2022 - 05:09

Беларускі хакеіст Ягор Шаранговіч абнавіў асабісты рэкорд у НХЛ. Ён набраў ачкі ў чацвёртым матчы запар. "Нью-Джэрсі" ў гасцях у авертайме здабыў перамогу над "Вашынгтонам" — 4:3 (2:1, 1:0, 0:2, 1:0).

Менавіта Шаранговіч адкрыў лік на 8-й хвіліне. Ён закідвае ў трэцім матчы запар. У сезоне на рахунку беларуса 7 закінутых шайбаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі