Беларускі хакеіст Раман Грабарэнка ўчыніў дзве жорсткія бойкі за адзін матч

06/08/2017 - 15:57

Беларускі хакеіст Раман Грабарэнка ўчыніў дзве бойкі за адзін матч. Сутычкі адбыліся падчас Кубка прэзідэнта Казахстана, у якім гулялі ніжнекамскі “Нафтахімік” і чэлябінскі “Трактар”.

Перамога дасталася “Нафтахіміку”, за які цяпер і выступае Грабарэнка — 5:4 у авертайме.

Першую бойку беларус учыніў з гульцом сапернікаў Аляксеем Пятровым, другі канфлікт у яго здарыўся з Сяргеем Сянцюрыным.

“Мае бойкі — гэта частка гульні. У першай бойцы заступіўся з хлопцаў. Пятроў павёў сябе непрыгожа, мы ўсё ж у хакей гуляем, яму трэба быць мужыком. Калі хочаш біцца, то трэба выбіраць сабе раўнацэнных сапернікаў. А  ў бойцы з Сянцюрыным мне вырашылі адпомсціць, ён сам на мяне пайшоў. Так атрымалася, гэта хакей”, — цытуе Грабарэнку сайт belarushockey.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі