Беларускі гандбаліст: у нашай зборнай на Еўра былі два чалавекі з "каронай"

25/01/2022 - 19:34

Разыгрываючы гандбольнай зборнай Беларусі Арцём Кулак называе чэмпіянат Еўропы 2022 года "спаборніцтвамі тых, хто выжыў". Паводле яго слоў, найбольш удала выступалі каманды, у якіх "было больш здаровых гульцоў". Кулак наракае, што арганізатары недастаткова ўвагі надалі ізаляцыі спартсменаў, каб засцерагчы іх ад захворванняў.

"У нашай зборнай [на Еўра былі] два чалавекі з "каронай" і чатыры хворых на ВРВІ [вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі]!", — заявіў гандбаліст.

Як вядома, беларуская зборная, якая выступала на папярэднім этапе ў Браціславе, заняла на кантынентальным першынстве толькі 17-е месца. Гэта горшы яе вынік на чэмпіянатах Еўропы за ўсю гісторыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі