Беларускі футбаліст раптоўна памёр у 18 гадоў

23/09/2024 - 11:36

Фёдар Паланейчык / фота з акаўнту ФК БДУ ў Інстаграме

У 18 гадоў памёр футбаліст Фёдар Паланейчык. Пра гэта паведамляецца ў сацсетках клуба БДУ з Д3, за які апошнім часам выступаў спартовец.

"Учора ўначы не стала футбаліста нашай каманды Фёдара Паланейчыка. Нашы спачуванні бацькам і блізкім Фёдара, а таксама ўсім, хто з ім быў знаёмы і на футбольным полі, і ў звычайным жыцці", — гаворыцца ў паведамленні футбольнага клуба.

Раней Паланейчык гуляў за юнацкія каманды "Мінска".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі