Марына Гірын / фота з архіва
1 сакавіка прадстаўнікі бізнесу, топ-менеджары, палітыкі і актыўныя дзеячы беларускай дыяспары збяруцца разам у Вашынгтоне на І Беларускі бізнес-форум. Збяруцца, каб агучыць запыты і патрэбы беларускага бізнесу ў ЗША, абмеркаваць пытанні фармавання беларускай бізнес-супольнасці за мяжой.
Ці гатовы беларускі бізнес за мяжой заваяваць амерыканскі рынак? Якія насамрэч перспектывы ў беларускіх прадпрымальнікаў на амерыканскім кантыненце, ці “чакаюць” там беларусаў? Чаго ў выніку варта чакаць ад удзелу ў форуме, як будзе прадстаўлены на ім амерыканскі бок? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Марына Гірын.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут