Беларускі амбасадар у Францыі Павел Латушка завёў сабе Інстаграм па-беларуску

29/09/2018 - 09:27

Былы міністр культуры, а цяпер амбасадар Беларусі ў Францыі і Іспаніі Павел Латушка завёў сабе Інстаграм. 27 верасня ён выклаў туды сваё першае фота.

“27 верасня 2018 года. Беларусь — Іспанія. Пачынаем? Так. Першы Instagram. Колькi гадоў збiраўся, дзякуючы дачцэ Яне, паспрабую. Навiн можа не будзе шмат, але, магчыма, кагосьцi штосьцi калiсьцi з цiкавосцi зацiкавiць  У добры шлях!”, — напісаў Павел Латушка.

Усе гады сваёй працы на дзяржаўных пасадах і ў дыпламатычным корпусе Павел Латушка вылучаецца паслядоўным выкарыстаннем беларускай мовы ў публічнай прасторы. Допіс у Інстаграме ён таксама пакінуў па-беларуску.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі