Беларускі алімпіец не паўдзельнічае ў спаборніцтвах з-за хваробы каня

27/07/2021 - 06:38

Беларускі алімпіец Аляксандр Фаміноў не паўдзельнічае ў спаборніцтвах з-за сур'ёзнай хваробы каня Марціні. Як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі коннага спорту, захворванне дыягнаставалі ветэрынарныя лекары ў алімпійскай стайні амаль адразу пасля прылёту ў Токіа. "Для далейшага захавання... здароўя" Марціні, Фаміноў быў вымушаны адмовіцца ад удзелу ў Алімпійскіх Гульнях. Каню аказваюць неабходнае лячэнне.

На Алімпійскіх гульнях у Токіа ў трохбор'і прыме ўдзел толькі адна беларуская пара — Аляксандр Зелянко і яго конь Карла-Грандэ.

Марціні / bfks.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі