Знойдзеныя грошы / tiktok.com/@tortminina
9 мільёнаў недэнамінаваных рублёў знайшла беларуская сям'я ў слоіку. Відэа з падлікам банкнот выклала ў TikTok дзяўчына Наста, піша выданне Myfin.
У каментарах яна дадае, што слоік з грашыма знайшлі ў печцы. Заначку паклалі і забыліся. За кадрам хлопец жартуе, што на гэтыя грошы яны памяняюць дах у доме, купяць бычка і машыну.
Курс долара ў 2016 годзе быў роўны прыкладна 20 000 недэнамінаваныхм рублёў, або 2 дэнамінаваным. Атрымліваецца, што на той час за гэтыя грошы можна было купіць каля 450 долараў. Сярэдні заробак тады быў 364 долары.
Гэтыя рублі можна было абмяняць некалькі гадоў пасля дэнамінацыі. Аднак гэтая магчымасць была ўжо закрытая 1 студзеня 2025 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут