Беларуская праваслаўная царква стаіць на пазіцыі адмены смяротнага пакарання

13/12/2016 - 11:26

Беларуская праваслаўная царква стаіць на пазіцыі адмены смяротнага пакарання. Пра гэта 13 снежня на міжнароднай канферэнцыі "Адмена смяротнага пакарання і грамадскае меркаванне", якая праходзіць у Мінску, заявіў старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Сяргей Лепін.

Па яго словах, на сённяшні дзень кіраўнік БПЦ мітрапаліт Павел выступае за ўвядзенне ў Беларусі мараторыя на смяротнае пакаранне. Асноўны аргумент царквы ў тым, што, па розных звестках, існуе магчымасць ад 5% да 15% памылкі ў вынясенні смяротных прысудаў. Лепін падкрэсліў, што для праваслаўнай царквы важнае нават адно жыццё і нельга дапускаць, каб яно было забранае па памылцы.

Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела адзначыў, што ў БПЦ бачаць перашкоду ў адмене смяротнага пакарання ў пэўнай палітызаванасці гэтага пытання.

Як вядома, Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой існуе смяротнае пакаранне.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі