Беларуская міліцыя тэстуе расійскі штучны інтэлект для кантролю бяспекі

14/01/2020 - 07:34

Мінскае абласное ўпраўленне Дэпартамента аховы пачало выкарыстоўваць праграмнае забеспячэнне, распрацаванае пермскай кампаніяй Macroscop. Гэтая праграма дазваляе кантраляваць бяспеку тэрыторыі з дапамогай штучнага інтэлекту, паведаміў гендырэктар і сузаснавальнік кампаніі Аляксандр Карабкоў.

Паведамляецца што гэта пілотны праект. "Гэта распазнаванне твараў, распазнаванне аўтамабільных нумароў і модуль кантролю актыўнасці персаналу. За кошт гэтых модуляў вырашаюцца канкрэтныя задачы, а менавіта кантроль уваходу-выхаду наведвальнікаў і кантроль людзей, уезду-выезду. Цяпер яны гэты пілотны праект запусцілі і плануюць яго яшчэ маштабаваць на некалькі аддзяленняў, у тым ліку і ў іншых гарадах", — падзяліўся падрабязнасцямі Карабкоў.

Па выніках пілотнага праекта мінская міліцыя плануе перанесці яго досвед на 24 аддзяленні — у Мінскім упраўленні, а таксама ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях. Пра гэта заявіў начальнік аддзела сродкаў і сістэм аховы Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы, палкоўнік міліцыі Вадзім Вазнясенскі.

Пермская кампанія Macroscop спецыялізуецца на праграмным забеспячэнні, прызначаным для інтэлектуальных сістэм бяспекі, рознічнага гандлю, робататэхнікі ды іншых сфераў жыцця чалавека. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі