Беларуская чыгунка заявіла, што цалкам аднавіла працу сваёй электроннай сістэмы

03/02/2022 - 15:20

Беларуская чыгунка заявіла, што цалкам аднавіла працу сваёй электроннай сістэмы. Пра яе збой стала вядома 24 студзеня. Адказнасць за яго ўзялі на сябе хакеры-партызаны.

26 студзеня Беларуская чыгунка здолела часткова ліквідаваць наступствы хакерскай атакі (афіцыйна пра яе не згадваюць). Стала магчымым купіць анлайн квіткі на цягнікі з нумераванымі месцамі. А вось пра аднаўленне магчымасці набыцця квіткоў на цягнікі з ненумераванымі месцамі паведамілі толькі 3 лютага.

Хакеры-партызаны заяўлялі, што спрабавалі стварыць перашкоды ў дастаўцы ў нашу краіну расійскіх войскаў. Яны патрабавалі вызваліць 50 беларускіх палітвязняў ды спыніць фармаванне ў Беларусі групоўкі войск РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі