Беларуская чыгунка пашырыла колькасць маршрутаў з бясплатным Wi-Fi

09/04/2018 - 08:58

Беларуская чыгунка пашырыла колькасць маршрутаў з бясплатным Wi-Fi. Упершыню падобную паслугу сталі прадстаўляць у жніўні 2016 года ў цягніках міжрэгіянальных ліній бізнес-класа “Мінск — Гомель”. Як інфармуе прэс-служба Беларускай чыгункі, у красавіку сёлета бясплатны Wi-Fi з’явіўся ў дызель-цягніках серыі ДПЗ рэгіянальных ліній бізнес-класа “Мінск-Пасажырскі — Полацк”, “Мінск-Пасажырскі — Ліда”, а таксама ў цягніку міжнародных ліній “Мінск-Пасажырскі — Вільня” (на беларускай тэрыторыі). Адзначаецца, што аператарам сувязі ў праекце выступае кампанія Velcom.

Пасажырам, каб карыстацца ў згаданых цягніках Wi-Fi, трэба прайсці рэгістрацыю. Код доступу яны атрымаюць з дапамогай SMS на мабільны тэлефон. Скарыстацца бясплатным Wi-Fi змогуць абаненты ўсіх беларускіх мабільных аператараў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі