Беларуская АЭС будзе гатовая да запуску не пазней за чэрвень 2020 года

22/04/2020 - 16:34

Дата запуску першага энергаблока на Беларускай аэс залежыць ад працягласці папярэдніх этапаў. Але плануецца, што гатовая да запуску АЭС у Астраўцы будзе яшчэ ў першай палове 2020 года. 

Пра гэта ў афіцыйным адказе на ліст Еўрарадыё паведаміў намеснік гендырэктара БелАЭС па агульных пытаннях Валерый Сенюць.

"Паводле ацэнкі спецыялістаў поўная гатоўнасць першага энергаблока да фізічнага пуску, з улікам неабходнасці выканання ўсіх рэгламентных работ, можа быць забяспечана ў першым паўгоддзі гэтага года пры адсутнасці форс-мажорных абставінаў", — гаворыцца ў афіцыйным лісце. 

Адказ дырэкцыі БелАЭС на ліст Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі