Беларускай нацыі вельмі дапамагла Расійская імперыя. Што пішуць у метадычках Мінадукацыі

11/08/2026 - 13:32

У школы адправілі новыя рэкамендацыі / LookByMedia

У беларускія школы напярэдадні новага навучальнага года Міністэрства адукацыі адправіла інструктыўна-метадычны ліст, у якім даюцца рэкамендацыі, як падаваць некаторыя тэмы гісторыі Беларусі. Адзначаецца, што “ацэнка гістарычных падзей і гістарычных асоб павінна адпавядаць прынцыпам гістарычнай палітыкі Рэспублікі Беларусь”. 

Так, з тэксту рэкамендацый вынікае, што “К. Каліноўскі змагаўся за адраджэнне Рэчы Паспалітай, газета "Мужыцкая праўда" змяшчала заклікі да тэрору супраць расійскіх улад і іх прыхільнікаў, а мэтай яе выдання было ўцягванне беларускіх сялян у барацьбу за польскія інтарэсы”.

Рэч Паспалітую ў метадычцы заклікаюць называць выключна польскай дзяржавай.

У цэлым рэкамендацыі станоўча малююць вобраз і ўплыў Расійскай імперыі, а ролю Рэчы Паспалітай у гісторыі Беларусі — хутчэй адмоўна, з выкарыстаннем тэрміна “паланізацыя”. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі