Беларускага навукоўца асудзілі за данаты на тры гады калоніі

25/07/2023 - 09:19
Юрый Адамаў / @viasna96

Палітвязня Юрыя Адамава асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы. Абвяшчэнне прысуду адбылося ўчора ў Мінскім гарадскім судзе. Справу разглядала суддзя Дзіна Кучук.

Адамава асудзілі за данаты ў BySol і ByHelp. Праўладныя СМІ раней паведамлялі, што навуковец зрабіў 24 ахвяраванні на агульную суму ў 1590 долараў. У выніку яго абвінавацілі ў "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-2 КК РБ).

Праваабаронцы нагадваюць, што Юрый Адамаў — удзельнік беларускай супольнасці за свабоднае праграмнае забяспечанне, а таксама сузаснавальнік навукова-папулярнага самвыдату "Pamylka". Ён вучыўся тэарэтычнай фізіцы ў БДУ, потым атрымаў PhD ва ўніверсітэце Уорыка (Англія), рабіў даследаванне ў Брукгейвенскай нацыянальнай лабараторыі (штат Нью-Ёрк, ЗША) і ў Тэхаскім універсітэце A&M.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі