Беларускае войска да 2021 года пераходзіць на новую форму адзення

28/03/2019 - 11:16

Беларускае войска да 2021 года пераходзіць на новую форму адзення. Ужо падрыхтаваны і праходзіць узгадненне адпаведны ўказ кіраўніка дзяржавы, інфармуе "Беларусь сегодня".

Па словах начальніка штаба тылу Мінабароны генерал-маёра Аляксандра Панферава, да канца наступнага года будзе завершанае забеспячэнне Узброеных Сіл новымі ўзорамі баявой формы адзення, да 2021-га — "перспектыўнай паўсядзённай формай адзення". Ён адзначыў, што гэтыя распрацоўкі, а таксама распрацоўкі баявых разгрузачных камізэлек, накаленнікаў, заплечнікаў найперш арыентавана на айчынных вытворцаў, праводзіцца сумесна з вядучымі швейнымі і абутковымі прадпрыемствамі. Пры гэтым вывучаецца і аналіуецца досвед краін, якімі вяліся баявыя дзеянні.

Новая форма не толькі змяніла свой знешні выгляд, але і стала больш зносаўстойлівай, не "ліняе" пры мыцці. Адзначаецца, што водгукі вайскоўцаў самыя станоўчыя.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі