У беларускім войску плануюць дапрацаваць некаторыя элементы формы. Змены крануць амаль усяго, што апранае салдат: ад шапкі да чаравікаў, піша "Беларуская вайсковая газета".
Напрыклад, са жніўня 2017 года ў некалькіх часцях салдатаў "на пробу" апранулі ў фуражкі з камуфляжнай бавоўны і летнія касцюмы з новай тканіны, якую распрацавалі для войска летась. Яна менш важыць і павольней зношваецца і даўжэй трымае афарбоўку. "Інавацыйныя" касцюмы носяцца без рамяня, навыпуск, у запраўку.
Са снежня 2017 года запланаванае правядзенне ў войсках пробнай эксплуатацыі новых зімовых куртак. Каўнер курткі выраблены стоечкай з флісу (без выкарыстання штучнага футра), а здымны уцяпляльнік-падсцёжка зроблены як асобны прадмет з больш лёгкага матэрыялу.
У баявую форму адзення замест цяжкага скуранога рамяня плануецца ўвесці тэкстыльны рамень ахоўнага колеру. А замест шапкі-вушанкі ў зімовай баявой форме адзення салдаты будуць насіць вязаную шапку. Дадаткова могуць быць уведзеныя паўшарсцяны джемпер аліўкавага колеру і юхтовыя чаравікі з высокімі берцамі.
Начальнік 1-га аддзела рэчавага ўпраўлення Міністэрства абароны палкоўнік Сяргей Швед кажа, што 99% ад усяго ваеннага адзення і абутку для салдат выпускаецца на тэрыторыі нашай краіны. Форма пастаянна ўдасканальваецца.