У аўстрыйскім Хахфільцыне пачаўся трэці этап Кубка свету па біятлоне. Сёння адбылася жаночая спрынтарская гонка. Першае месца заняла беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава. Яна прайшла трасу за 20 хвілін 12,3 секунды і не зрабіла ніводнага промаху.
На другім месцы апынулася нарвежка Цірыл Экхаф, якая саступіла Алімбекавай 8,5 секунды (1 промах), трэцяе месца заняла немка Францыска Пройс (+9,9 секунды, 1 промах)
За беларускую каманду сёння выступалі таксама Ірына Крыўко, Алена Кручынкіна і Ганна Сола.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.