Сілавікі ў палях / МУС Беларусі
Праз недахоп аграрыяў дапамагаць з уборкай ураджаю адправілі сілавікоў. Кіраўнік МУС Іван Кубракоў даручыў сфармаваць "перадавы атрад" у Магілёўскай вобласці.
Міліцыянтаў абучылі ўпраўляць сельскагаспадарчай тэхнікай і адправілі ў палі.
"Дапамога аграрыям у гэтую гарачую пару — усвядомлены абавязак кожнага, хто стаіць на варце стабільнасці і дабрабыту свайго краю", — пафасна піша прэс-служба МУС.
Ёсць рызыка, што праз пяць гадоў тым, "хто на варце стабільнасці" давядзецца падмяняць і дактароў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут