Беларусбанк з 1 жніўня уводзіць камісію за плацяжы наяўнымі

18/07/2016 - 18:35

З 1 жніўня Беларусбанк уводзіць камісію за плацяжы наяўнымі. Пра гэта паведамляе прэс-служба банка.

“Камісія за прыём плацяжоў наяўнымі будзе ўведзена з 1 жніўня 2016 года. Увядзенне яе для беларусаў не навіна, так ужо робяць практычна ўсе беларускія банкі. Мы, ідучы на ​​такі крок, прынялі добрае рашэнне — усе атрыманыя сродкі будуць накіраваныя на дабрачынныя праекты”, — тлумачаць у прэс-службе.

Памер камісіі складзе 1 рубель (дэнамінаваны) за адзін зварот у касу, незалежна ад колькасці плацяжоў, якія будуць здзейсненыя, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі