“Беларусбанк” цяпер выдае ПІН-коды без паперы

14/09/2019 - 08:57

“Беларусбанк” цяпер выдае ПІН-коды без паперы —  такі сервіс распрацаваў Банкаўскі працэсінгавы цэнтр. “Беспапяровы ПІН” вылічвае значэнне кода і дастаўляе его трымальніку карткі праз СМС.

Паспяховая вопытна-прамысловая эксплуатацыя сервісу завяршылася 9 верасня, паведамляе сайт арганізацыі. Тэхналагічнае рашэнне сервіса распрацаванае ў адпаведнасці з патрабаваннямі па бяспецы стандарту Payment Card Industry (PCI).

Калі банкі будуць выкарыстоўваць гэты сервіс, гэта спрасціць працэс з выдачы картак і дазволіць адмовіцца ад ПІН-канвертаў. Карыстальнікі пры гэтым атрымаюць сучасную і зручную тэхналогію.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі