Беларусаў у Германіі спынілі за негуманную перавозку свінняў

12/10/2026 - 12:52

Свіння, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Германіі паліцыя спыніла на аўтастрадзе польскую фуру, у якой два беларусы перавозілі свінняў. Цяпер кіроўцам і фірме пагражае штраф, заўважыла выданне MOST.

Два беларусы (43 і 48 гадоў) везлі 139 свінняў з нямецкай Ніжняй Баварыі ў Італію на грузавіку, які належаў польскай фірме.

Рэйс быў разлічаны на 18 гадзін. Як заўважылі паліцыянты, свінні не мелі доступу да вады і дастатковай колькасці подсцілу. Да таго ж выявілася, што ў грузавіка былі няспраўныя тармазы, а яго маса перавышала максімальна дапушчальную.

Паліцыянты, пракансультаваўшыся з мясцовым ветэрынарным упраўленнем, забаранілі далейшую перавозку жывёл і вярнулі іх да месца загрузкі. Кіроўца заплаціў заклад — 580 еўра. А фірме, якой належыць грузавік, пагражае штраф да 50 тысяч еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі