Беларусаў судзяць за "пікетаванне" на мяжы

20/04/2022 - 10:59

Беларусаў судзяць за пікетаванне падчас... перасячэння мяжы — штрафуюць ці адпраўляюць пад адміністрацыйны арышт. Праваабаронцам вядомыя шэсць чалавек, справы якіх разглядаліся ў судах Брэста, Кобрына і Верхнядзвінска на працягу апошніх двух месяцаў. Высвятляецца, што падставай для пераследу гэтых людзей была бел-чырвона-белая сімволіка, якую мытнікі знаходзілі ў іх аўтамабілях. Найчасцей такія скаргі паступаюць у міліцыю з пункту пропуску "Казловічы" на мяжы з Польшчай.

Пратаколы складалі па факце "несанкцыянаванага пікетавання", нягледзячы на тое, што сімволіка знаходзілася ўнутры салона аўтамабіля і не была бачная звонку. Пасля рапарту памежніцы з мяжы з Латвіяй, якая "заўважыла вымпел у выглядзе бела-чырвона-белага колеру і гербам Пагоня", кіроўца атрымаў 10 сутак арышту. Суд Кобрынскага раёна аштрафаваў на 960 рублёў за такое ж "пікетаванне" кладаўшчыка. Чатырох кіроўцаў судзілі ў Брэсце. Штрафы складаюць ад 960 да 1600 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі