Беларусаў спыталі, ці згодныя яны плаціць за дармаедаў

23/02/2017 - 09:32

На сайце pravo.by з’явілася апытанне, ці згодныя беларусы плаціць дзяржаўныя выдаткі за дармаедаў. Большасць людзей адказвае станоўча.

Апытанне гучыць так: "Ці згодныя Вы несці цяжар фінансавання дзяржаўных выдаткаў за непрацуючых асоб, якія пражываюць у рэспубліцы і карыстаюцца нароўні з падаткаплацельшчыкамі бясплатнай аховай здароўя, датуюцца тарыфамі на праезд у грамадскім транспарце, субсідзіруюцца жыллёва-камунальнымі паслугамі і іншымі сацыяльнымі выгодамі?"

У апытанні ўзялі ўдзел 206 чалавек. 62% адказалі, што згодныя, могуць сабе дазволіць плаціць за дармаеда і ім не шкада заплаціць за іншых, 14% гатовыя заплаціць толькі за родных і блізкіх, 24% не згодныя плаціць.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі