Беларусаў чакаюць "працы абарончага характару" ў мірны час

19/10/2023 - 08:40

Неабходна працоўная сіла для капання акопаў / sb.by

Беларусаў чакаюць працы абарончага характару ў мірны час. Плануецца ўнесці змены і дадаткі ў закон "Аб абароне". У адпаведнасці з ім, "у выкананні работ абароннага характару ў мірны час да ўвядзення ваеннага становішча" могуць удзельнічаць грамадзяне з 16 гадоў. Падкрэсліваецца, што ў мірны час удзел добраахвотны, за грамадзянамі захоўваецца месца працы і сярэдні заробак, а беспрацоўным будуць плаціць. Усё гэта мусіць рэгламентаваць урад, а непасрэдную арганізацыю ўскладаюць на мясцовыя органы ўлады.

Для чаго патрэбная працоўная сіла? Найперш для ўдзелу ў будаўніцтве ўмацаванняў у памежных раёнах. У кастрычніку Аляксандр Лукашэнка анансаваў будаўніцтва ўмацаваных раёнаў "па перыметры нашай мяжы". А працоўнай сілы не хапае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі