Грамадзяне Беларусі, якія маюць блізкіх сваякоў у Расіі, змогуць прыязджаць у РФ нягледзячы на часова закрытыя межы. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускай амбасады ў Маскве, спасылаючыся на ўдакладненне расійскага ўрада.
Гаворка ідзе пра мужоў і жонак, бацькоў, дзяцей, усынавіцеляў, усыноўленых, апекуноў і папячыцеляў грамадзян Расійскай Федэрацыі.
Расія з 18 сакавіка зачыніла свае межы для замежнікаў, каб супрацьстаяць распаўсюду каранавіруса. Пад выключэнне трапіла невялікая група асоба — найперш дыпламаты і кіроўцы-дальнабойнікі. Таксама расійскі ўрад дазволіў грамадзянам СНД транзітныя падарожжы праз Расію для вяртання на радзіму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.