Беларуса затрымалі і прымусілі выбачацца за тое, што лайкаў антываенныя посты

30/10/2022 - 13:32
Беларуса затрымалі за тое, што лайкаў антываенныя посты

Міліцыя прымусіла беларуса прасіць прабачэння за лайкі пад антываеннымі постамі, паведамляе "Вясна". Дзеля гэтага жыхара Магілёва Яўгена Альховіка затрымалі і запісалі з ім "пакаяннае відэа".

Там ён кажа, што ў “Аднакласніках” ставіў лайкі пад запісамі супраць вайны Расіі і Украіны. Сілавікі загадалі яму сказаць, што “гэтага не трэба рабіць у такія цяжкія часы”.

У Беларусі не тое, што свабоды слова, — свабоды лайка няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі