Беларуса, які вярнуўся на радзіму, асудзілі за ўхіленне ад прызыву

06/02/2024 - 18:32

Вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота / "Ваяр"

25-гадовага жыхара Карэліцкага раёна пасля вяртання ў Беларусь асудзілі на 6 месяцаў "хіміі", паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Хлопца прызналі вінаватым ва ўхіленні ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу. Паведамляецца, што ён хлопец стаяў на ўліку ў ваенкамаце. 22 траўня 2023 года ён не з'явіўся на медкамісію ў ваенкамат, а 1 чэрвеня пакінуў Беларусь. На радзіму ён вярнуўся пад канец лістапада 2023-га. Пасля гэтага маладога чалавека затрымалі.

Дарэчы, судзімасць за ўхіленне ад прызыву не вызваляе ад праходжання вайсковай службы пасля адбыцця пакарання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі