Беларусь збіраецца ўзяць крэдыт на $3 млрд у Еўразійскага стабфонду

08/09/2021 - 20:21
Крэмль / РИА Новости

Беларусь мае намер атрымаць праз Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) крэдыт на суму да $3 млрд і ўжо вядзе кансультацыі з фондам.

Пра гэта паведамілі РБК дзве крыніцы ў беларускім урадзе — па іх словах, пытанне пра крэдыт стала адной з тэм перамоваў з Расіяй.

У ЕФСР пацвердзілі РБК гэтую інфармацыю, але адзначылі, што казаць пра суму крэдыту і пэўныя тэрміны яго выдачы пакуль зарана.

Як паведамляла раней "Еўрарадыё", 8 верасня міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў заявіў, што Расія можа аказаць дадатковую падтрымку ўладам Беларусі. Сілуанаў з'яўляецца паўнамоцным прадстаўніком Расіі ў ЕФСР.

У цяперашні час ліміт ЕФСР на прадастаўленне крэдытных рэсурсаў Беларусі складае каля $1,98 млрд і ён цалкам вычарпаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі