Беларусь шукае альтэрнатыву расійскай нафце

20/01/2017 - 11:04

Беларусь павінна знайсці альтэрнатыўныя варыянты ў сувязі са скарачэннем паставак расійскай нафты. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 студзеня, прымаючы з дакладам віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі, перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

"Мы дамаўляліся, што ў бліжэйшы час вы мне дакладзеце пра сітуацыю ў нафтагазавым комплексе краіны, асабліва ў сувязі з паводзінамі Расіі. Па нашых дамоўленасцях і пагадненнях, раней заключаных, якая ў нас абстаноўка? Мы нічога не ўтойваем ад людзей. Хаваць, я думаю, не трэба. Катастрофы няма, але скарачэнне паставак нафты ад Расійскай Федэрацыі павінна быць замешчана альтэрнатыўнымі варыянтамі", — падкрэсліў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што гэтая праблема абмяркоўвалаіся яшчэ напрыканцы 2016 года. І тады не проста абмяркоўваліся альтэрнатыўныя варыянты, але і былі апрабаваныя на практыцы. "Мы некаторыя выпрабавалі, выпрабавалі ўжо на практыцы, дастаўляючы нафту з Чорнага і Міжземнага мораў на нашы нафтаперапрацоўчыя заводы, каб на практыцы паглядзець, як гэта будзе выглядаць эканамічна", — паведаміў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі