"Беларусь сегодня" адклікала маёмасны іск да Марыны Золатавай

18/02/2019 - 15:41

Выдавецкі дом адклікаў маёмасны іск да галоўнага рэдактара партала TUT.by Марыны Золатавай. Пра гэта паведамляе прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова

У сувязі з гэтым прадстаўнік выдавецкага дома "Беларусь сегодня" надалей у судовым працэсе Золатавай удзельнічаць не будзе. 

Як удакладняе Барыс Гарэцкі з БАЖ, Золатава і іншыя журналісты заплацілі кампенсацыю выдавецкаму дому "Беларусь сегодня" яшчэ ў лістападзе 2018 года. Таму цяпер гэтае патрабаванне знятае. 

Нагадаем, што галоўрэда TUT.by судзяць па гучнай "справе БЕЛТА". Каля паўтара дзясятка журналістаў з розных рэдакцыяў былі абвінавачаныя ў несанкцыянаваным доступе да платнай падпіскі дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА. Усім ім пакаранне было перакваліфікаванае на адміністрацыйнае. Акрамя выплаты шкоды журналісты заплацілі вялікія штрафы. 

Золатава — адзіная падсудная па "справе БЕЛТА". Яе вінавацяць у бяздзейнасці службовай асобы.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 18.02:

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі