Беларусь разлічвае атрымаць сёлета ад Расіі каля 1,1 млрд долараў крэдыту

16/03/2016 - 12:22

Беларусь разлічвае сёлета атрымаць каля 1,1 млрд долараў крэдыту з Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР). Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны, перадае БЕЛТА.

Дарэчы, міністр фінансаў Уладзімір Амарын яшчэ 29 лютага казаў журналістам, што крэдыт Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця чакаецца на працягу бліжэйшых тыдня-двух.

У першай палове 2015 года наша краіна падала заяўку на новы крэдыт у 3 млрд долараў у Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС. Цяпер ён мае назву Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця. Падчас перамоваў сума крэдыту для Беларусі зменшылася да 2 млрд.

У 2015 годзе Расія выдала Беларусі 110 млн долараў на пагашэнне адсоткаў па расійскім крэдыце, атрыманым у 2010 годзе. У ліпені Расія пералічыла яшчэ 760 млн долараў дзяржкрэдыту для абслугоўвання і пагашэння крэдытаў, выдадзеных раней Расіяй і Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі