Беларусь прадала за мяжу 2,5 млн ахоўных масак

20/11/2020 - 09:44

Беларусь прадала за мяжу 2,5 млн ахоўных масак. Пра гэта sb.by распавяла старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна. З гэтых масак амаль 1,9 млн набылі краіны Еўрасаюза, астатнія адправілі ў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза. Калі менавіта былі прададзены ахоўныя маскі, не ўдакладняецца. Верагодна, у канцы лета ці ў пачатку восені, ужо пасля "першай хвалі" каранавіруса. Вясной 2020-га ў нашай краіне не хапала масак, выраб тэрмінова пашыраўся, за мяжу іх не прадавалі.

Цяпер ужо створаны стратэгічны запас гэтай прадукцыі — 2,5 млн масак, у тым ліку 1,3 млн санітарна-гігіенічных. А з пачатку года ў Беларусі вырабілі больш за 40 мільёнаў ахоўных масак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі