Беларусь пазычае ў Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця 90 мільёнаў еўра на мадэрнізацыю сістэмы адукацыі. Пра гэта гаворыцца ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі №109 ад 22 сакавіка, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пазыка даецца на 15 гадоў.
Пры гэтым ва ўказе падкрэсліваецца, што праект пагаднення не рассылаецца.
Перамовы наконт праекта пагаднення ўпаўнаважанае праводзіць Міністэрства адукацыі.
Указ набывае моц з дня падпісання.