Штаб-кватэра ЕС у Брусэлі / EPA
Сітуацыя ў Беларусі і міграцыйны крызіс стане адной з тэм саміту Еўрасаюза, які адбудзецца ў чацвер. Гэтая сустрэча кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЕС стане апошняй сёлета.
"Мы таксама вернемся да абмеркавання сітуацыі ў Беларусі і таму, як лепш супрацьстаяць гібрыднаму нападу, запушчанаму беларускім рэжымам", — гаворыцца ў лісце кіраўніка Еўрарады Шарля Мішэля на адрас лідараў 27 краін напярэдадні саміту. Пасланне цытуе ТАСС.
У Брусэлі мяркуюць, што крызіс быў арганізаваны рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, каб зрушыць фокус увагі з праблем чалавека ўнутры краіны. Не выключана, што на саміце будуць абмяркоўвацца і новыя санкцыі ў дачыненні да Мінска, адзначае расійскае агенцтва.
На сённяшнім саміце ЕС акрамя беларускай тэмы будуць абмяркоўваць таксама пандэмію, кошты на газ і сітуацыю на расійска-ўкраінскай мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут