Беларусь дамовілася з Расіяй пра вылучэнне крэдыту ў 2019 годзе

12/11/2018 - 10:16

Беларусь і Расія дамовіліся, што ў 2019 годзе афіцыйная Масква выдасць Мінску крэдыт. Пра гэта журналістам распавёў міністр фінансаў Максім Ермаловіч.

Па яго словах, усе рашэнні ўжо прынятыя. Падпісанне пагаднення адбудзецца ў наступным годзе. "Нейкіх новых рашэнняў мы не чакаем ні з расійскага боку, ні са свайго", — удакладніў чыноўнік.

Раней у расійскіх СМІ міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў заяўляў, што крэдыт у 630 мільёнаў долараў будзе выдадзены для рэфінансавання раней выдадзенай пазыкі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі