Беларус Алег Дулуб афіцыйна стаў галоўным трэнерам ФК "Львоў"

06/09/2021 - 19:37

Беларус Алег Дулуб афіцыйна прызначаны галоўным трэнерам футбольнага клуба "Львоў".

Прэс-служба клуба паведамляе, што спецыяліст ужо прыбыў у горад і неўзабаве пачне працу. 

Дулуб пачаў трэнерскую кар'еру ў 2001 годзе. Ён узначальваў беларускія, украінскія і казахстанскія каманды. Апошнім клубам 55-гадовага спецыяліста былі "Крумкачы". У чэрвені яго звольнілі з клуба. Гэта адбылося пасля таго, як "Крумкачы" па пенальці прайгралі гродзенскаму "Нёману" і выбылі з розыгрышу Кубка Беларусі.

У2020-м Дулуб адным з першых спартоўцаў рэзка асудзіў дзеянні сілавікоў у Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі