БАТЭ, вярнуўшыся з Еўропы, з цяжкасцю вырваў нічыю ў "Баранавічаў"

09/08/2026 - 21:16

Вынікі 17-га тура Вышэйшай лігі / БАТЭ

9 жніўня 2026 года завяршыўся 17-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе. У Баранавічах мясцовы клуб прымаў БАТЭ, і барысаўчане пазбеглі паразы толькі на апошніх хвілінах матчу — 2:2. 

БАТЭ працягвае ісці ў зоне вылету, маючы роўнасць ачкоў з "Нафтанам" — у каманд па 10 балаў.

"Нафтан" у сваю чаргу буйна перамог "Арсенал" — 3:0.

"Славія" з такім жа лікам разграміла "Дняпро" — 3:0.

"Тарпеда-БелАЗ" прайграла брэсцкаму "Дынама" з лікам 0:1.

"Віцебск" з такім жа лікам перамог "Нёман" — 1:0.

Такія ж лічбы на табло былі зафіксаваны ў Гомелі, дзе мясцовы клуб прайграў "Мінску" — 0:1.

Матчы беларускіх удзельнікаў еўракубкаў — "МЛ Віцебск" і "Дынама-Мінск" — перанесены на больш позні тэрмін.

Становішча ў чэмпіянаце:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі