БАТЭ разграміў мінскае "Тарпеда" з лікам 8:1

04/08/2019 - 08:58

Барысаўскі БАТЭ разграміў мінскае "Тарпеда" з лікам 8:1. З такім вынікам скончылася гульня ў рамках 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе, якая прайшла 3 жніўня на "Барысаў-Арэне". Пры гэтым легіянер жоўта-сініх Эрвейн Мукам аформіў у гэтай гульні хэт-трык, а Ясэ Туомінен — дубль.

Таксама ўчора прайшлі яшчэ два матчы гэтай стадыі турніру: "Дынама" (Брэст) — "Мінск" — 3:1, "Дынама" (Мінск) — "Гомель" — 3:1, "Энергетык-БДУ" — "Іслач" — 2:3.

Сёння згуляюць "Нафтан" (Д2) — "Тарпеда-БелАЗ", "Дняпро" — "Слуцк", "Славія" — "Віцебск", "Лакаматыў" (Д2) — "Шахцёр".

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі