БАТЭ прымае “Дандалк” у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

26/07/2016 - 14:18

Футбольны клуб БАТЭ сёння, 26 ліпеня, правядзе першы матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. Яго сапернікам стане ірландскі “Дандалк”. Матч пройдзе на “Барысаў-Арэне” і пачнецца ў 21.00.

Год таму гэтыя клубы сустракаліся ў рамках 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў: барысаўчане адолелі ірландцаў у сябе дома (2:1), а ў гасцях згулялі ўнічыю (0:0).

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч на перадматчавай прэс-канферэнцыі адзначыў, што “Дандалк” — знаёмы сапернік для барысаўскага клуба. За апошні год у яго шэрагах адбыліся нязначныя змены, у астатнім структура і бачанне гульні захаваліся — ірландцы аддаюць перавагу тэмпаваму, сілавому футболу і спрабуюць дамінаваць на полі.

БАТЭ стартаваў у Лізе чэмпіёнаў з 2-га раўнда кваліфікацыі. У ім каманда была мацнейшай за фінскі СІК (2:0, 2:2).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі