БАТЭ папярэдзіў заўзятараў пра небяспеку ад агрэсіўных польскіх фанаў

29/06/2019 - 11:33

Футбольны клуб БАТЭ папярэдзіў сваіх заўзятараў, як не варта паводзіцца на выязным матчы ў польскай Глівіцы ў рамках кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Барысаўская каманда едзе туды, каб згуляць з “Пястам”.

Заўзятары БАТЭ і “Пяста” сябруюць між сабой з 2010 года, але калі выезд плануецца па-за арганізаванай групай, то варта памятаць, што палякі адданыя сваім клубам і могуць варожа паставіцца да замежных гасцей. З гэтай прычыны не варта хадзіць па горадзе з сімволікай свайго клуба ажно да пачатку матча. Да таго ж у Глівіцы жыве шмат фанатаў варожага “Пясту” клуба “Гурнік”, таму існуе рызыка інцыдэнтаў.

Фанаты “Гурніка” жывуць у раёнах Sosnica, Labedy, Kopernik, а таксама ў малых населеных пунктах у наваколлі Глівіцы. Туды з сімволікай БАТЭ лепей на хадзіць. Трымацца лепей цэнтральнай часткі горада. Датрымлівацца такіх правілаў паводзінаў варта падчас знаходжання ва ўсёй Сілезскай агламерацыі і на тэрыторыі Польшчы наагул.

Першы матч кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе дома — “Пяст” прыедзе ў Барысаў 10 ліпеня.


 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі