БАТЭ не прайграваў у чэмпіянаце Беларусі з буйным лікам з 2007 года

21/11/2018 - 19:47

БАТЭ не прайграваў у чэмпіянаце Беларусі з буйным лікам з 2007 года. У тым сезоне барысаўчане, якімі кіраваў Ігар Крывушэнка, на сваім полі саступілі сталічнаму МТЗ-РІПА Юрыя Пунтуса — 0:3, нагадвае "Прессбол". 11-гадовая серыя ў сераду была спынена салігорскім "Шахцёрам", які выйграў у чэмпіёна краіны з такім жа лікам.

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага на пасляматчавай прэс-канферэнцыі ўзяў усю віну за паражэнне на сябе. "Улічваючы, што дванаццаць чалавек нашай каманды былі ў зборных, да матчу з "Шахцёрам" падышлі ў залішне розным стане, кажа Бага. — Але гэта ніякае не апраўданне. У першую чаргу гэта сігнал мне, як рыхтаваць падапечных нават у такіх сціснутых умовах. Таму лічу, што гэта мой недагляд".

Галоўны трэнер БАТЭ прызнаўся, што, нягледзячы на датэрмінова выкананую ў першынстве задачу, прайграваць з буйным лікам "вельмі непрыемна".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі