Баскетбалісты "Мінска" ўпершыню за апошнія 15 гадоў не заваявалі Кубак Беларусі

28/12/2023 - 17:44

"Мінск" — "Барысфен" / vk.com/minskbasket

Баскетбалісты "Мінска" ўпершыню за апошнія 15 гадоў не заваявалі Кубак Беларусі. У чацвер у паўфінале яны сенсацыйна прайгралі магілёўскаму "Барысфену" — ў трэцім авертайме — 102:108 (12:24, 25:28, 21:12, 18:12, 10:10, 9:9, 7:13). Другую пуцёўку ў фінал атрымала "Гродна-93", якое абыграла віцебскі "Рубон" 103:70.

У "Мінска" (былых "Цмокаў") проста катастрафічны сезон. У Адзінай лізе ВТБ яны прайгралі 19 матчаў запар. Нядаўна ў адстаўку пайшоў галоўны трэнер Расціслаў Вяргун, які працаўладкаваўся ў РФ.

vk.com/minskbasket

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі