Барысаўчанін стварыў інтэрнэт-краму наркотыкаў, яму пагражае 15 гадоў калоніі

12/05/2019 - 13:24

У Барысаве затрымалі 25-гадовага мясцовага жыхара, які сам стварыў інтэрнэт-краму наркотыкаў. Як паведамляе прэс-служба Мінскай абласной міліцыі, малады чалавек распаўсюджваў асабліва небяспечны псіхатроп альфа-pvp на тэрыторыі райцэнтра — рабіў закладкі. Такім "бізнэсам" ён вырашыў заняцца, каб зарабіць на жыцце. Хлопец нідзе не працуе.

Тавар для сваёй крамы ён набываў у буйнейшых інтэрнэт-крамах па аптовых коштах. Фасоўку на дозы і закладкі рабіў самастойна.

Праваахоўнікі знайшлі 12 схованак агульнай масай 3,68 грама. Наркагандляр узяты пад варту і на яго заведзеная крымінальная справа паводле ч.3 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — за 15 гадоў калоніі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі