Еўрасаюз разглядае новы пакет санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі. Пра гэта заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль, паведамляе карэспандэнт Радыё "Свабода" ў Бруселі Рыкард Ёзвяк.
Па словах Барэля, новыя санкцыі супраць афіцыйнага Мінска будуць адказам на міграцыйны крызіс на літоўскай мяжы.
Апошнімі тыднямі вырасла плынь мігрантаў, якія нелегальна пераходзяць з Беларусі ў Літву. Часцей за ўсё гэта грамадзяне азіяцкіх краін.
Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Беларусь не будзе стрымліваць мігрантаў, якія праз нашу краіну прабіраюцца ў Еўрасаюз.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут