Банкі цяпер могуць ацэньваць крэдытаздольнасць грамадзян без даведкі аб даходах

02/05/2017 - 08:44

Нацыянальны банк спыніў дзеянне свайго патрабавання, каб фізічныя асобы падавалі даведак аб даходах для ацэнкі крэдытаздольнасці. Дзеянне пастановы №253 ад 18 красавіка 2014 г. "Аб некаторых пытаннях прадастаўлення крэдытаў фізічным асобам і фінансавання пад уступку грашовага патрабавання (факторынгу)" спыненае з 1 траўня.

Паводле пастановы №253 банкі пры выдачы крэдыту маглі патрабаваць адзін або некалькі наступных дакументаў:  

даведку аб памеры заработнай платы (грашовага забеспячэння);

даведку аб памеры пенсіі;

даведку аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі;

даведку аб памеры штомесячнага грашовага забеспячэння;

даведку аб даходах, вылічаных і ўтрыманых сумах падаходнага падатку з фізічных асоб;

іншыя дакументы, якія пацвярджаюць атрыманне даходу, выдача якiх прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. №200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян".

Такім чынам, з 1 траўня 2017 года банкі могуць самастойна вызначаць, як яны будуць ацэньваць крэдытаздольнасць фізічных асоб. У тым ліку яны самі могуць вызначаць пералік дакументаў для выдачы крэдыту.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі